Search About the book About us Place an order Slideshow
mail
        [1] .. [2] .. [3] .. [4] .. [5] .. [6] .. [7] .. [8] .. [9] .. [10] .. [11] .. [12] .. [13] .. [14] .. [15] .. [16] .. [17] .. [18] .. [19] .. [20] .. [21] .. [22] .. [23] .. [24]
  Show   photos    
  Variety of moods
  Seasons
  Location
  Time of the day
  Objects
  Colours of the land


SPONSORS
 Ищем партнеров по продаже сувенирной продукции в регионах республики Беларусь. 8 лет успешной работы на рынке подарков и сувениров. - grandreklama.ru
 Самые низкие цены на оригинальные сувениры и подарки женщинам. Ваша прекрасная половина высоко оценит выбранный подарка! - podari.ru
 
 
 Web студия "Каприз" - доступные цены на создание и рекламу сайтов. Услуги дизайн студии по разработке фирменного стиля, проведение полного аудита действующих web ресурсов - www.whim.ru
 
 
 
 вывоз мусора
 

Breath of wandering     wind...
summer...
water...
afternoon...
the eternal...

640x480
1024x768 
    
Capturing the moment...
summer...
land...
afternoon...
people...

640x480
1024x768 
 
Still waters...
summer...
water...
afternoon...
the eternal...

640x480
1024x768 
    
Shadows of the clouds...
summer...
water...
afternoon...
the eternal...

640x480
1024x768 
 
Gateway to the skies...
summer...
water...
morning...
the created...

640x480
1024x768 
    
Shadows of the clouds...
summer...
water...
morning...
the eternal...

640x480
1024x768 
 
Still waters...

640x480
1024x768 
    
Longing for green grass...
summer...
land...
afternoon...
the eternal...

640x480
1024x768 
 
Listening to the skies...
summer...
land...
afternoon...
animals...

640x480
1024x768 
    
Things that the stones     remember...
summer...
land...
afternoon...
the eternal...

640x480
1024x768 
 


Дзень раптоўна канчаецца вечарам,
Успамінам становіцца дзень.
На імгненныя кропелькі вечнасьці
Разьлятаецца шэраг надзей.
І тады аж да самае раніцы
Мае думкі шукаюць цябе,
І міжволі губляюцца ў памяці,
Калі зноў пачынаецца дзень.

Я ўжо не грашу спадзяваньнямі,
Я старанна планую працяг,
Але мары жывуць па-за планамі,
Па-за межамі сэнсу жыцьця.
Толькі сны пасьпяваюць за мроямі,
Толькі ноччы яны найбліжэй,
І здаецца,
што здзейсьніцца здолеюць,
Але зноў пачынаецца дзень.
Паклiкаў мяне вецер, а я
Якраз табе ўсьлед паглядаў.
А ты была зусiм не мая,
I вецер мяне клiкаў назад.

Памацаў вецер мне галаву,
Сказаў, што не пустая яна,
Я ведаў, што ня веру яму,
Ды цяжка было гэта прызнаць.

Памацаў вецер мне галаву,
Сказаў, што пасiвела яна,
А я ў той бок цiхенька зiрнуў,
Дзе ты стаяла моўчкi адна.
Воблака становiцца вадой
Па дарозе з неба да зямлi,
Я ж не пачынаю быць сабой,
Покуль мяне думкi не знайшлi.

Вецер не шукае цiшынi
Там, куды ён змушаны зьнiкаць,
А струна ўпарта не зьвiнiць,
Покуль не кране яе рука.

Неба паглынае акiян,
З вышынi зрабiўшы глыбiню,
Песьню, што да часу не мая,
Покуль нават я не пазнаю.

Проста - убачыць неба,
Цяжка - у яго паверыць,
Проста - кагосьцi ведаць,
Цяжка - кахаць бяз меры.
Вызначыць меру проста,
Ды не заўсёды варта
Ведаць дакладна кошты
Думкам, што прыйдуць заўтра.

Прыслухайся пра што пяе струна
У час, калi матыў расплюшчыў вочы.
Нам вельмi важна - добра пачынаць
Але важней - своечасова скончыць.

Мудра - ня ведаць лiшнiх,
Глупства - пасьпець усюды.
Мудрае дасьць нам Звышнi,
Глупствам адораць людзi.
Хочацца быць патрэбным,
Хочацца жыць iначай,
Цяжка паверыць небу,
Лёгка - яго ня ўбачыць.
Алесь Камоцкi

 
  [1] .. [2] .. [3] .. [4] .. [5] .. [6] .. [7] .. [8] .. [9] .. [10] .. [11] .. [12] .. [13] .. [14] .. [15] .. [16] .. [17] .. [18] .. [19] .. [20] .. [21] .. [22] .. [23] .. [24]
Design by design studio   
the green song of tree-branches    things that the stones remember    the shoots of the future    capturing the moment    still waters    spring    land    people   
links